Актывісты Чыжоўкі так бачаць “завочныя” суды: “Кажуць, там Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў …

Актывісты Чыжоўкі так бачаць “завочныя” суды:

“Кажуць, там Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў калоніі завочна. І гэта ёй, можна сказаць, пашанцавала! Латушка вунь атрымаў 18 гадоў, ды яшчэ ўзмоцненага рэжыму. Завочна-ўзмоцненага.

Таксама кажуць, лукашысты плануюць судзіць памерлых. За генацыд беларускага народа, вядома ж, генпракурор швед – знакаміты спецыяліст па генацыду.

Дык вось. Нашыя суды будуць класічнымі. Адкрытымі. З прэсай. Будзе пацукам і сіза ў якасці гатэля, і аўтазакі ў якасці транспарту. Будуць кайданкі і клетка ў залі суда. Усё будзе.
Але абяцаем: памерлых пераследаваць ніхто не плануе, таму ў прыхільнікаў генацыду заўсёды ёсць выбар .

Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!”