Украінскія маніторынгавыя групы паведамілі пра як мінімум тры расійскіх “Шахеда”, якія ўночы на 7 кастрычніка заляцелі на тэрыторыю Беларусі праз Украіну. Два з іх пасля гэтага вярнуліся на ўкраінскую тэрыторыю.
А вось лёс трэцяга невядомы. Гэты дрон трапіў у Беларусь каля 23:30 6 кастрычніка і ляцеў у напрамку Хойнікаў.