Праваабаронцы паведамляюць, што сёння ў Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў “справы Аўтуховіча”. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння па арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — па ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча прызналі вінаватым па 12 арт. КК і прысудзілі 25 гадоў калоніі, Ірыну Гарачкіну да 6 гадоў і 1 месяц калоніі.
Астатнім фігурантам “справы Аўтуховіча” судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка фігурантаў этапуюць у калоніі.