Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 80 год налібацкай бойні
8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў. Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазьней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады ня быў забіты.
Доўгі час пра гэтую падзею амаль ніхто ў маёй роднай вёсцы публічна ня згадваў. Яна ня ўпісвалася ва ўра-патрыятычную канцэпцыю Дня Перамогі, які адзначаўся на наступны дзень: https://smarturl.click/V3vn