У Драгічынскім раёне затрымалі 12 беларусаў за дапамогу Ўкраіне. Аднаму прастрэлілі нагуАб гэтым рас…

У Драгічынскім раёне затрымалі 12 беларусаў за дапамогу Ўкраіне. Аднаму прастрэлілі нагу

Аб гэтым распавялі лукашысцкія прапагандысты ў сваем відэа.

Сярод затрыманых: 35-гадовы Дзмітрый Капуза (яму прастрэлілі ногу) з вёскі Сварынь Драгічынскага раёна, яго жонка Вольга і брат Аляксандр Капуза (1987 г.н.), Сяргей Ерамееў з Навапалолацку, Яўген Грук (1991 г.н) і яго жонка Лідзія, Віктар Яскіч (1989 г.н.) з Маларыцкага раёна.

На затрыманых заведзеная справа аб “тэрарызме”.