Філосаф Уладзімір Мацкевіч сёння адзначае за кратамі свае 67 гадоў
Палітвязень застаецца ў няволі ўжо больш за паўтара года. Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года, доўгі час не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў.
У лютым 2022 года Уладзімір трымаў галадоўку з патрабаваннем змяніць меру стрымання і завяршыць следчыя дзеянні. У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прысудзіў філосафу 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99А.