Ваван і Лексус, якія датэлефенаваліся Ціханоўскай, прадставіўшыся Парашэнкам – прадаўцы паветра. Іх званок прапагнада прадае як “Ціханоўская раскрыла ўсе таямніцы”. Паслухаў і рагатаў ад іх бездапаможнасці.
Ціханоўская з камандай адказвалі так, як і ў інтэрвію журналістам. Па-сутнасці, яны паўтарылі тое, што гаварылі ўжо шмат разоў. Там і зачапіцца няма за што. Таму пранкерам на паслугах ФСБ давялося надзімаць шчокі, нібыта ў іх руках апынулася суперсакрэтная інфармацыя. Іх нават прыцягнулі ў студыю да прапагандыста Маркава.
Але на чым пагарэлі гора-ФСБэшнікі? На нярускай мове. Калі Франак Вячорка пачаў размаўляць па-украінску, яны не змаглі працягваць размову. “Парашэнку” прапанавалі гаварыць на яго роднай мове, а ён не змог. Тупыя.
Наша мова – гэта наш шчыт і наш меч. ФСБ не дасць рады.