Ціханаўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным ці Прыгожыным, а вайскоўцаў – выгнаць войскі Расеі зь Беларусі
Дэмакратычная лідэрка Беларусі зьвярнулася да беларускіх дыпляматаў, чыноўнікаў і сілавікоў, у якім засьцерагла іх ад уцягваньня ва ўнутраны канфлікт.
Зьвяртаючыся да беларускага войска, Ціханоўская заявіла, што нельга «разьлічваць на лёс» і спадзявацца, што «Расея пакіне Беларусь у спакоі». На яе думку, цяпер «найлепшы шанц выгнаць расейскіх ваенных з нашай краіны», паколькі «калі гэты шанц будзе ўпушчаны, Расея зробіць з намі гэтак жа, як паступіла з Украінай».