У Валожыне казуля хацела заскочыць у вакно кінатэатру
У сераду супрацоўнікі кінатэатру выявілі ў шыбе расколіну і вырашылі паглядзець запісы камераў відэаназірання, каб выявіць хулігана.
Аднак «хуліган» аказаўся не зусім такім, якім яго ўяўлялі.
Паведамляецца, што казуля пасля сутыкнення з шыбаю сур’ёзна не пацярпела.