Заява Савета бясьпекі РБ адносна Прыгожына ад першай да апошняй літары прарасейская і зроблена ад імя беларускага народа, хаця беларускі народ гэтую структуру ні на што падобнае не ўпаўнаважваў, бо не выбіраў. Беларускі народ увогуле ўжо амаль тры дзесяцігодзьдзі пазбаўлены вольных і празрыстых выбараў. Асабліва расьсьмяшылі словы пра «славянский мир». Варта чакаць закліку да барацьба гэтага міфічнага «славянского мира» (які ў сучаснасьці існуе толькі ў галовах шавіністаў) з кельтамі, гуннамі ды тэўтонцамі. Вось іх бы войскі РБ і РФ перамаглі б. Хаця…
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ