Ядзерную зброю з Расіі ў Беларусь перавозяць у некалькі адпраўленняў. Расіяне вязуць яе чыгункай да …

Ядзерную зброю з Расіі ў Беларусь перавозяць у некалькі адпраўленняў. Расіяне вязуць яе чыгункай да станцыі Прудок. Першыя тры адпраўкі былі запланаваныя на чэрвень, яшчэ тры — у лістападзе, пішуць @belzhd_live.

Акрамя таго, у кастрычніку-лістападзе запланаваныя пастаўкі абсталявання ў Баранавічы і Лунінец. А на станцыю Коласава (Баранавіцкі раён) ужо былі адпраўленыя сродкі супрацьракетнай абароны С-400. Дарэчы, адзін С-400 быў заўважаны ў Прудку яшчэ ў сакавіку.