Ад актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча ўжо месяц няма вестак
Пра гэта паведаміла ягоная маці Валянціна Аліневіч на сваёй старонцы ў Facebook.
Нагадаем, 22 снежня Ігара Аліневіча асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго неаднаразова ў мазырскай калоніі змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе на яго працягвае аказвацца ціск.
Чытаць “Еду ў Магадан. Дзённік Ігара Аліневіча” — пра ягоны папярэдні турэмны досвед.