Палітзьняволены анархіст Аляксандар Францкевіч больш за 3 месяцы ў ШЫЗА
Адбываць тэрмін палітвязьня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калёнію. Раней паведамлялася, што адразу з «карантына» 28 сакавіка яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Аляксандар ня выйшаў з ШЫЗА і 15 чэрвеня пасьля чарговага спагнаньня, бо яму зноў далі 10 сутак. Гэтым разам, паводле праваабаронцаў, яму працягнулі тэрмін да 6 ліпеня.

Станам на 30 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1496 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.