26 чэрвеня — Міжнародны дзень супраць катаванняў*. Сёння мы прыцягваем асаблівую ўвагу да не самых відавочных відаў жорсткага абыходжання і сцвярджаем: катаванні — гэта не толькі фізічны гвалт, але і парушэнне ўмоваў утрымання за кратамі.
Вось толькі найважнейшыя парушэнні, што адбываюцца ў месцах пазбаўлення волі з 2020 года:
– Зняволеным не тлумачацца правы і абавязкі;
– Камеры перазапаўняюцца, а матрацаў, коўдраў, прадметаў асабістай гігіены вязням не выдаюць;
– Адсутнічае ў дастатковай колькасці піццёвая вада і ежа, іх якасць выклікае пытанні;
– У камер кепскі і нават антысанітарны стан, адсутнічае ацяпленне і вентыляцыя;
– Да палітвязняў назнарок падсяляюць людзей з выяўнымі сімптомамі інфекцыйных захворванняў;
– На працягу доўгага часу адсутнічаюць прагулкі,
– Зняволеным не выдаюць ручкі і паперу для напісання скаргаў і заяваў,
– Ім перарываюць сувязь са знешнім светам — у тым ліку, ліставанне і камунікацыю з адвакатамі.
Усё гэта можа падацца нязначным на фоне фізічнага гвалту і пагрозаў жыццю, але няважных парушэнняў правоў чалавека няма Таму нам здаецца патрэбным ведаць пра ўсе і змагацца з усімі.
*Для самых цікаўных: сённяшні дзень адзначаецца ў гонар даты, у якую набыла моц Канвенцыя ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Мы вельмі раім з ёю пазнаёміцца.
Здесь вы найдете основные декларации, конвенции, соглашения и другие правовые материалы.