5 месяцаў няма ніякіх вестак ад палітзняволенага Мікалая Статкевіча Пра гэта ў Facebook паведаміла я…

5 месяцаў няма ніякіх вестак ад палітзняволенага Мікалая Статкевіча

Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч. У сярэдзіне траўня яна атрымала адказ адміністрацыі калоніі пра тое, што Мікалая змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 снежня 2021 яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — яму выпісалі не менш за 36 спагнанняў.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн