Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў. Зянон Ст…

Мінск Навіны

Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў.

Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну.

Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, якія ён і зараз імкнецца сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру.

Зянон Станіслававіч – прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі.

Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.