Чалавек са сталёвым стрыжнем
Беларускага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка 11 лістапада 2020 года жорстка, з ужываннем сілы, затрымалі ў загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пасля гэтага Мікалая, са слядамі збіцця на твары, прымусілі зняцца на камеру для «пакаяльнага відэа».
10 лістапада 2021 года ў Менскім гарадскім судзе Дзядка прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі – яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу (арт. 342, арт. 361, арт. 295-3).
Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, Горадня, вул. Кірава, 1