ЕС забараніў экспарт зброі ў Беларусь. Новыя меры скіраваныя на барацьбу з абыходам антырасійскіх абмежаванняў.
У Еўракамісіі тлумачаць, што ў РБ забараняецца экспартаваць шэраг адчувальных тавараў, якія лукашэнкаўскі рэжым выкарыстоўвае для ваенных мэтаў.
Гаворка ідзе пра агнястрэльную зброю, боепрыпасы, а таксама тавары і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыі і касмічнай галіне.