Вядомы гомельскі праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка выехаў зь БеларусіПра гэта ён паве…

Мінск Навіны

Вядомы гомельскі праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка выехаў зь Беларусі

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Сябры, я прыняў цяжкае для сябе рашэньне! На 14-ы дзень пасьля вызваленьня ўжо знаходжуся ў бясьпецы, а значыць, як і раней, змагу быць адкрытым для ўсіх», — напісаў ён.

Нагадаем, Судаленка выйшаў на волю 21 ліпеня. Перад гэтым праваабаронца цалкам адбыў свой тэрмін у 2,5 года.