8 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы.
Прамова Мікалая Статкевіча ў 1993 годзе. Але і сёння яна не страціла актуальнасці
У гэты дзень у 1514 годзе адбылася Аршанская бітва, адна з найбуйнейшых на тэрыторыі Еўропы ў пачатку ХVI стагоддзя.
У гэтай сутычцы армія Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Кастуся Астрожскага атрымала перамогу над войскамі Маскоўскага княства, якія вялі наступ на беларускія землі.
Перамога ў бітве пад Оршай спыніла далейшы наступ маскоўскіх войскаў на тэрыторыю Літвы, зруйнавала звяз супраць Вялікага княства Літоўскага паміж маскоўскім князем Васілём III і імператарам Святой Рымскай імперыі Максіміліянам I, а таксама была вызвалена значная частка ўсходніх земляў ВКЛ. Маскоўская экспансія на землі ВКЛ была спынена на 250 гадоў.