Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

Доўга ня мог сфармуляваць ляканічную і адначасна максымальна зьмястоўную характарыстыку таго, што ро…

*

Доўга ня мог сфармуляваць ляканічную і адначасна максымальна зьмястоўную характарыстыку таго, што робіць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі з беларускай нацыяй пасьля 2020-га. Падаецца, найбольш дакладным будзе — зьнішчэньне ўсяго, што хоць у мінімальнай ступені адрозьнівае беларусаў ад рускіх.

Уласна, адбываецца гэта з 1994 году, але пасьля 2020-га працэс набыў татальны і агрэсіўны характар.

У камуністычныя часы Масква рабіла з беларуса «савецкага чалавека», але ўсё ж дазваляла разьвіцьцё нацыянальнай літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва (зразумела, у вызначаных ідэалягічных межах). І нават хвалілася гэтым перад Захадам, гаворачы пра «росквіт у СССР нацыянальных культур». Сёньня ж Маскве напляваць на тое, як яе будуць успрымаць у сьвеце — які ўжо там міжнародны імідж пасьля Бучы.

Маскве ў Беларусі патрэбныя ня проста лаяльныя Расеі людзі, а менавіта — рускія людзі. Як яшчэ раней казаў Лукашэнка — «русские со знаком качества». Гэта значыць — гатовыя маўкліва і пакорліва падтрымаць «генэральную лінію» і аднагалосна прагаласаваць за правадыра.

І, пры патрэбе, за ўваход у склад РФ.