Politzek.me прапануе новы спосаб сувязі з палітзняволенымі. Пакідайце свае паведамленні на старонках палізняволеных!
На сайце Politzek.me у профілі кожнага палітвязня ёсць “сцяна” — месца, дзе ўсе могуць пакінуць сваё паведамленне. Там можна пакінуць пажаданне, віншаванне, паведаміць навіны ці нават напісаць цэлы ліст.
“Усе паведамленні захоўваюцца, і іх можна будзе перадаць палітзняволеным нават пасля вызвалення. А пакуль людзі ў зняволенні, мы па магчымасці перададзім паведамленні іх блізкім. Такім чынам, можна значна павялічыць свае шанцы на тое, што вашае пасланне дойдзе да палітзняволеных (перадасца праз блізкіх)”, — піша каманда праекту.