САМААДУКАЦЫЯ! Вельмі падарожнай у прасоўванні расейскага погляду будзе пасіўнасць бацькоў. Калі бац…

САМААДУКАЦЫЯ!

Вельмі падарожнай у прасоўванні расейскага погляду будзе пасіўнасць бацькоў. Калі бацькі дома, у хатах і кватэрах, на лецішчах і так далей не стануць тлумачыць дзецям, якая наша гісторыя, што ўжо часткова дасць імунітэт на расейскія наратывы, вырасце наступнае пакаленне, якое адкрыта будзе казаць “мы – русские”, як гэта было і часткова далей з расеізаванымі ў Беларусі і не толькі савецкімі людзьмі (homo sovieticus).

Ужо не савецкія часы, калі адсутнічаў інтэрнэт і пакуль яго не перакрылі больш, нават не трэба тлумачыць. І калі лянота, або няма здольнасцяў ці магчымасцяў чытаць кнігі, калі ласка, можна падказаць кантэнт, а папулярызатарскага на тэму гісторыі хапае, на розных платформах, у тым ліку на YouTube ( тут спіс каналаў). Пры чым рэгулярна з’яўляецца больш. Так што старое апраўданне, нібыта мала, няма беларускага кантэнту і іншыя ў той раз не прымаюцца.

Што істотна, ніякага кантэнту на расейскай, бо расейсцы ўжо не першы год ствараюць прапагандысцкі кантэнт у дачыненні нашай гісторыі, вядома, на іх расейскай. І нават сярод расейскамоўных беларускіх трапляюцца розныя расейскія тэрміны, культурныя коды і так далей. Вядома, беларускамоўны кантэнт не ідэальны, але непараўнальна больш якасны. Ды і вядома, сваю гісторыю трэба вывучаць на сваёй мове.

Historyja

Трымайце новую падборку, што на YouTube можна паглядзець пра нашу гісторыю:

Intermarium – гістарычнае ток-шоў з удзелам многіх гісторыкаў

Гісторыя за 5 хвілін – новы праект гісторыка Алеся Краўцэвіча

Гісторыя пад знакам Пагоні – адзін з першых беларускіх…