Спектакль “Імжа”/ Арт-праект “Дзе-я?” 20 траўня, 20:00паводле п’есы “Сялянская вайна” Йонаша Кофты, …

Спектакль “Імжа”/ Арт-праект “Дзе-я?” 20 траўня, 20:00
паводле п’есы “Сялянская вайна” Йонаша Кофты, рэж. Мікола Трухан.
Алегарычная прамова пра лёс беларусаў, пра цьмяны і няпэўны чалавечы лёс кожнага на Зямлі- глядзім тут.
Спектакль рэканструяваны намаганнямі былых акцёраў тэатра “Дзе-я?”, акцёрамі, якія працавалі ў Новым драматычным тэатры і былі звольнены за пазіцыю, і тых, хто быў зацікаўлены праектам. Усе дэкарацыі, часткова касцюмы, рэквізіт зроблены ўласна чальцамі праекту.
Падтрымаць нескароных тэатральных дзеячаў:
https://byculture.org/donate