Новая выстава ў музеі Янкі КупалыСярод іншага Вы дазнаецеся:- як родны брат Коласа перакладаў Еванге…

Новая выстава ў музеі Янкі Купалы
Сярод іншага Вы дазнаецеся:
– як родны брат Коласа перакладаў Евангелле на беларускую мову. І рабіў гэта ў ЗША. Рукапісны пераклад Вы пабачыце на выставе;
– Як Купала пісаў на біблейныя матывы свае вершы;
– Як Колас па-хрысціянску ставіўся да людзей, дапамагаў так, што нават сваіх дзяцей гэтыя людзі з удзячнасці называлі ў гонар Коласа;
– пабачыце старыя беларускія абразы;
– ўбачыце шмат арыгінальных аўтографаў нашых класікаў.
Як думаеце, зможаце распазнаць подчарк Купалы і Коласа?
Будуць экспанавацца таксама рарытэты з прыватных калекцый, у тым ліку, асабліва каштоўныя памяткі з сямейнага архіву нашчадкаў Якуба Коласа.