ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПАЗІТЫЎНАЙ КНІГІ НАРОДНАГА ГУМАРУ ВАСІЛЯ ГРЫНЯ ’’НЕ АДЧАІВАЕМСЯ’’8 ЖНІЎНЯ, ХУТАР “ЗАСЬЦЯ…

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПАЗІТЫЎНАЙ КНІГІ НАРОДНАГА ГУМАРУ ВАСІЛЯ ГРЫНЯ ’’НЕ АДЧАІВАЕМСЯ’’
8 ЖНІЎНЯ, ХУТАР “ЗАСЬЦЯНАК СКРЫПЛЕЎ”,14.00 (www.xytap.by)
У ПРАГРАМЕ: жывая музыка; сьпевы; вясёлыя гісторыі; пачастунак; сустрэча з аўтарам.
Магчымасьць заночыць і ўзяць удзел у неафіцыйнай прэзентацыі.
Кошт:
– 35 р / з кнігай у падарунак
– 15 р / з набытай кнігай
Заяўкі па тэл. +375 29 6318569
Кніга- гэта смешныя і да слез шчырыя размовы з суседам Браніслававічам, байкі ды замалеўкі засцянскага жыцця, успаміны з дзяцінства.
Купіць можна ў кнігарнях: “Акадэмічная кніга”, “Светач” і “Цэнтральная”. З дастаўкай па Менску, Беларусі і па свеце ў інтэрнэт-кнігарнях: Тэхналогія, МОЙ МОДНЫ КУТ, Kniganosha.by і Knihi.by
На здымку: герой кнігі Браніслававіч разглядае аўтарскі асобнік
– кніжка мая, пра нас, пра цябе, пра суседзяў
– а гэта хто? Я? Ці хто та?
– ты! Раманюк цябе фотаўшы сам, забыўся?
– ну хто яго зная.. акуляры ты мне ні такія падрысаваў быў, у мяне накшыя, ты што ні знаіш? Ні такія круглыя
– а зубы залатыя?
– зубы маі!