Выдавецтва “Янушкевіч” абвясьціла пра выхад новага папяровага накладу “Сабакаў Эўропы” Усё як трэба…

Выдавецтва “Янушкевіч” абвясьціла пра выхад новага папяровага накладу “Сабакаў Эўропы”
Усё як трэба — неўміручы тэкст, выдатная вокладка ў стылі баўхаўс, шыкоўная паліграфія і 682 старонкі шведскай паперы ў цвёрдай вокладцы.
Не, гэта не амністыя і не канец гісторыі з “экстрэмізмам”- той наклад кнігі так і застаецца ў няволі, правяраецца цягам ужо амаль 4 месяцаў.
Ад сёньня раман можна набыць у офісе выдавецтва (вул. Мар’еўская 7А, офіс 10, каля “Лазні”) альбо замовіць анлайн.
Кошт 39,90 руб.