3D-відэа даваеннага дома Я.Коласа ў ціхім цэнтры МенскуСад Профінтэрн (парк Горкага), дом 1-га з’езд…

3D-відэа даваеннага дома Я.Коласа ў ціхім цэнтры Менску
Сад Профінтэрн (парк Горкага), дом 1-га з’езду РСДРП і шмат іншых будынкаў таго часу:
https://www.facebook.com/100008400820823/videos/879843326290709/
Супрацоўнікамі музея Коласа знойдзены невядомыя дакументальныя кадры Мінска перыяду 1940-пачатку лета 1941 г. З 11 верасня поўны каляровы фільм можна ўбачыць у пастаяннай экспазіцыі музея (вул. Акадэмічная, 5).
Ужо на трэці дзень вайны дом, у які сям’я засялілася ў 1927 годзе, згарэў. Захаваўся толькі сейф з кілішкамі —падарункам Янкі Купалы Якубу Коласу на срэбнае вяселле, Новыя тэхналогіі дапамогуць наведнікам трапіць у будынак, дзе класік правёў лепшыя гады свайго жыцця.