Узгадваем творчасць і вершы Алеся Разанава (05.12.1947- 26.08.2021)Сёння на 73 годзе сышоў вялікі бе…

Узгадваем творчасць і вершы Алеся Разанава (05.12.1947- 26.08.2021)
Сёння на 73 годзе сышоў вялікі беларускі эўрапейскі паэт, за якога ніколі не было сорамна і які паўплываў на некалькі новых паэтычных генэрацый. Паэт, які пісаў па-беларуску, пісаў пра невымоўнае, паэт, які гаварыў з мовай на роўных, маўклівы і тонкі паэт-філёзаф.
Развітанне з паэтычным гонарам нацыі пройдзе а 12:30 у суботу, у мінскім саборы св. Пятра і Паўла на Нямізе.
Сябры, лепшая памяць аб творцы- звяртацца да яго творчасці.
Чытайце вершы Разанава, абярыце сабе любімы твор, узбагачайце сябе- з дапамогай такой высакароднай паэзіі прыгожых сумленных беларусаў будзе яшчэ больш.
Гэта нашая найлепшая падзяка спадару Алесю.