Сёння народзіны ў Антона Рудака, гісторыка і краязнаўцы. Вось яго новы верш да 9 жніўнявось такое хе…

Сёння народзіны ў Антона Рудака, гісторыка і краязнаўцы. Вось яго новы верш да 9 жніўня

вось такое херовае лета гаворыць яна
ні мірнага неба табе ні здаровага сна
як зрэшты таксама і восень зіма ды вясна
бяда ўжо даўно не прыходзіць да нас адна
пэўныя рэчы рабіць весялей гуртом
навіны чытаеш як справу за томам том
усе адмыслова сочаць за языком
галоўныя словы пішуцца пад замком
у нашай найлепшай з магчымых на свеце айчын
нам немагчыма ні сесці ні перамагчы
а калі што то мы скрыемся нам па плячы
мы ж крывічы па кудзелі і па мячы
кожнаму хопіць дакладна прасі не прасі
трэба набрацца ўсім і цярпення і сіл
хлопчык гарэлачкі хуценька нам прынясі
мы пакрысе ляцім да белай русі
словам праблемаў яшчэ дахрана
і гэта мяне пужае
але калі дома ў цябе вайна
яна не бывае чужая