А на вуліцы 21-ыадчуваецца як 37-ы.Кожны дзень у няпэўным кірункуадбывае адзін твой знаёмы.Хто дзе ц…

А на вуліцы 21-ы
адчуваецца як 37-ы.
Кожны дзень у няпэўным кірунку
адбывае адзін твой знаёмы.
Хто дзе цяжка сказаць акрэслена –
на Акрэсціна ці ў Варшаве?
Людзі ў берцах стаяць абедні
Божай маці ў балаклаве.
Прадчуваючы 37-ы
ажывіўся стукач у пад’ездзе,
і ўжо чарговы знаёмы
прызадумаўся аб ад’ездзе…
……..
Адчуваецца як 37-ы,
але ўсё-ткі, яшчэ 21-ы.
Застаецца апошні знаёмы
і пакуль што не садзяць за вершы!
УСЕВАЛАД СЦЕБУРАКА
20.09.2021
Фота: Яўген Коктыш