Слухаем аўдыякнігу «Кароткая гісторыя Беларусі» Алеся Краўцэвіча, не адрываючыся ад нашых будзенных …

Слухаем аўдыякнігу «Кароткая гісторыя Беларусі» Алеся Краўцэвіча, не адрываючыся ад нашых будзенных спраў
Паслухаць можна па спасылцы.
Многія з нас маюць гістарычная веды, але даволі хаатычныя- асобна Касцюшка, асобна Манюшка, асобна Усяслаў Чарадзей, Каліноўскі, Міндоўг, Рагнеда, Радзівілы, асобна Сапегі. А звязаць гэта ўсё разам і выбудаваць у адзін ланцуг можа не кожны. Галоўная мэта кнігі, каб любы беларус змог уцямна і лагічна за 10 хвілін пераказаць нашу вялікую і слаўную гісторыю. Не задумваючыся, сказаць, хто мы і адкуль мы.
Аўтар Алесь Краўцэвіч – доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Чытае кнігу Уладзімір Лісоўскі.