Пешая вандроўка “У пошуках Нямігі” са Святланай Грышкевіч (23.01, а 15.30) З Нямігі пачынаецца гісто…

Пешая вандроўка “У пошуках Нямігі” са Святланай Грышкевіч (23.01, а 15.30)
З Нямігі пачынаецца гісторыя Менска, у гонар яе называюць вялікі кавалак у цэнтры горада, яна авеяна містычным флёрам і ва ўсіх сэнсах атрымала статус легендарнай.
Але што мы ведаем пра Нямігу насамрэч?
Ці засталіся сведкі яе росквіту?
Як адносіліся да Нямігі сучаснікі?
Што спрабуе паведаміць нам рака?
Даведаемся падчас шпацыру па таямнічай Нямізе
Працягласць: ~1 гадзіна
Сустракаемся ў нядзелю 23 студзеня а 15:30 на Мяснікова, 17 (перакрыжаванне Нямігі і Мяснікова)
Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні.