Прэм’ера цёплага святочнага кліпа Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra “Пад ялінкай” (сл. Ул. Някляев…

Прэм’ера цёплага святочнага кліпа Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra “Пад ялінкай” (сл. Ул. Някляева, малюнкі А. Такінданг)
Прысядзьце, сагрэйце адно аднога абдымкамі ды падумайце пра тое светлае, што абавязкова адбывалася з вамі. І няхай калядная знічка прынясе здзяйсненне жаданняў!
https://www.youtube.com/watch?v=l9nUIiyzLrU
1. Уся наша родная зямля
Пад снегам і пад лёдам.
Цябе я, любая мая,
Віншую з Новым Годам.
Ты зноў бяжыш за сонейкам
па сцежках зледзянелых
У кажушку чырвоненькім
І ў рукавічках белых.
Прыпеў:
Хай сонейка далека,
Сцюжа кружыцца навокал,
Ды гарыць у нашых вокнах
Навагодняе святло.
І пад нашаю ялінкай
Мы прысядзем на хвілінку
У абдымку, у абдымку,
Каб цяплей табе было.
2. На Новы год, на новы лёс
Пад зоркамі гадаем
І зоркі падаюць з нябёс
Над краем і за краем.
Дзе на Дзвіне, і на Дняпры,
Па полі і па лесе
Чырвонагрудыя снегіры
Рассыпаны на снезе.
Прыпеў (2 р.)