Звяртаемся па салідарнасць і дапамогу.
Сёння Уладзімір Мацкевіч галадае ў беларускай турме 6 дзень, а да пераходу да сухой галадоўкі засталося 4 дні. Яго патрабаванні лагічныя, справядлівыя і, галоўнае, абсалютна выканальныя. Мы заклікаем інтэлектуальную і акадэмічную супольнасць з усяго свету галосна, заўважна прамовіць сваю падтрымку і патрабанні да ўладаў.
Падтрымайце Мацкевіча сёння:
1⃣ Зрабіце публічнае выказванне з нагоды сітуацыі (артыкулы, калонкі СМІ, блогі, выступы)
2⃣ Далучыцеся да звароту акадэмічнай супольнасці http://www.mag-iah.com/news/95
3⃣ Распаўсюдьце інфармацыю сярод вядомых прадстаўнікоў інтэлектуальнай супольнасці і калегаў.
У нас засталося некалькі дзён.
Інфармацыя пра галадоўку абнаўляецца на старонцы кампаніі https://www.facebook.com/philosopher.in.prison