Мы прызнаем пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай у якасці органа нацыянальная улады ў Рэспубліцы Беларусь з гэтага моманту і да моманту вываду расейскіх войскаў, вызвалення ўтрыманых рэжымам Лукашэнкі ў закладніках людзей і ўступлення на пасаду новага прэзідэнта пасля правядзення новых свабодных празрыстых выбараў пад міжнародным кантролем.
Мы прызнаем прадастаўленне грамадзянінам Лукашэнка і яго рэжымам тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для ваеннага ўварвання на тэрыторыю Украіны ў якасці акта дзяржаўнай здрады і ваеннага злачынства. Мы прызнаем знаходжанне войскаў РФ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь актам акупацыі з боку Расійскай Федэрацыі. Мы аб’яўляем Лукашэнку і Пуціна, як і іх рэжымы, ворагамі Народа Беларусі.
Мы патрабуем спыніць вайсковыя дзеянні супраць Украіны і адвесці расейскія войскі на іхнія сталыя базы.
Мы падтрымліваем заклік Святланы Ціханоўскай сабрацца на ўчастках для галасавання ў 14.00.
Звяртаемся да вас, прызыўнікі. У вашых сілах спыніць вайну, калі вам выдадуць зброю. Мы можам спыніць ворага на нашай тэрыторыі. Беларусы, мы можам даць адпор ворагу. Ратуючы Ўкарыну, мы выратуем Беларусь.
Жыве Беларусь. Слава Україні.