Вы гатовыя страляць? Дык навошта Вам ехаць ва Украіну, калі акупанты ўжо на нашай зямлі?! Іх самалёты ўзлятаюць з нашых аэрадромаў, танкі псуюць і без таго благія дарогі, іх ракеты “выпадкова” трапляюць у нашыя дамы.
А аўтамат бярыце. Спатрэбіца.
А калі не гатовы, будзьце героямі праз адмаўленне забіваць. Нават у сталінскія часы былі хлопцы, якія з-за сваіх перакананняў ішлі ў лагеры, пад расстрэл, але аўтамат у рукі не бралі.
Зрабіце свой выбар.
Матулі, жонкі і дочкі? Вам ня страшна за свайго любімага мужчыну, якога забіраюць на вайну? Вашых сыноў яшчэ не запрасілі на размову ў ваенкамат? Вы іх схаваеце? Вы гатовы пасля жыць з чалавекам, які забіваў жанчын і дзяцей? Вам не страшна заставацца ў краіне, дзе мужчыны – гэта толькі вайскоўцы акупацыйнай арміі і прыхвастні акупацыйнай адміністрацыі?
Упэўнены, што НЕ!
Дапамажыце свайму мужчыне зрабіць правільны выбар!