Мы проста падхапілі рэха саўка і радаваліся магчымасьці дарыць і атрымліваць падарункі.
Але, як вы бачыце з новага сьвяточнага календару, у нас значна больш нагодаў і для падарункаў і для гонару.
Вы памятаеце, ў якіх ўмовах адбыўся першы жаночы марш? Калі трое содняў запар беларусы вялі змаганьне за сваю свабоду. Калі трое содняў нас неміласэрдна збівалі і забівалі. Калі таяла надзея.
І ў гэты чорны час на вуліцы выйшлі безабаронныя жанчыны у белым і з кветкамі. Як жа зараз насьміхаюцца над гэтымі кветкамі тыя, хто ў той час ў Беларусі ня быў. Яны ніколі не зразумеюць, што гэтыя жанчыны далі прыклад і надзею тысячам беларусаў. Далі магчымасьць паверыць у сябе і акрыяць, і выйсьці. Выйсьці!!!
Сёлета, калі нашая краіна ўцягнутая ў вайну, неяк зусім бязглузда выглядаюць прылаўкі з кветкамі на вуліцах. Няма сьвята – толькі інэрцыя.
Сёлета што 23 Лютага, што 8 Сакавіка выпэцкалі ў крыві – цяпер гэтыя даты ніяк ня могуць быць сьвяточнымі.
Таму, хай жаночым сьвятам будзе 12 Жніўня. Хай будзе белае адзеньне, і хай абавязкова будуць кветкі. А ўсё вось гэтае…на сьметніцу.
Р.S. А якія сьвяты і даты яшчэ вы бы хацелі адзначаць у Новай Беларусі?