Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі
У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя:
– 15 сакавіка пачынаецца новы набор на стыпендыяльную праграму Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, якія зведалі палітычныя рэпрэсіі.
– У сувязі з новай хваляй рэпрэсій пасля антываенных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў межах праграмы «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў сумай да 500 еўра для студэнтаў, якія зведалі або якім пагражаюць рэпрэсіі.
– Даследчы цэнтр Усходняй Еўропы пры Брэменскім універсітэце прапануе дадатковыя стыпендыі даследчыкам-уцекачам з Украіны і вучоным з Расіі і Беларусі, якім пагражае небяспека.
– Міністэрства адукацыі Славакіі прапануе ўрадавыя стыпендыі для навучання больш як па 40 спецыяльнасцях у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх і гуманітарных навук.
Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.
Спампаваць дайджэст па пытаннях адукацыі і навыкі магчыма па спасылцы. Рэпрэсіі – За «захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» затрыманая і асуджаная да 13 сутак адміністрацыйнага арышту былая выкладчыца філфака БДУ, вядомая паланістка, прафесарка…