Беларускім школьнікам раскажуць афіцыйную версію падзей ва Украіне. Спецыяльны “адзіны інфармацыйны …

Беларускім школьнікам раскажуць афіцыйную версію падзей ва Украіне. Спецыяльны “адзіны інфармацыйны дзень” пройдзе 24 сакавіка па ўсіх школах краіны.

Як на нарадзе ў Мінадукацыі паведаміла намесніца дырэктара НІА Людміла Раманоўская, змест урокаў карэктуецца ў залежнасці ад класаў. Для малодшых будуць прасоўваць тэзіс пра тое, што “мы, хто прайшоў праз ВАВ, ніколі не можам стаць удзельніцай ваеннай агрэсіі”.

Для старшых школьнікаў інфармацыі будзе больш, у тым ліку на падставе выступаў Вадзіма Гігіна пра тое, што адбываецца ва Украіне, і пра тое, як адрозніваць фэйкі (іранічна).

“Для педагогаў мы падрыхтавалі прыкладныя варыянты адказаў, якія тычацца таго, ці з’яўляецца ўмяшаннем у справы іншай дзяржавы вайсковая спецаперацыя і чаму на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся вайсковых часткі РФ”, – дадала чыноўніца.