З нагоды Дня Волі выйшаў фільм пра нас з вамі: актывістаў і актывістак Варшавы.Калі аўтарка фільму з…

З нагоды Дня Волі выйшаў фільм пра нас з вамі: актывістаў і актывістак Варшавы.

Калі аўтарка фільму збірала матэрыял, мы яшчэ не сутыкнуліся з жахамі вайны ва Ўкраіне.
Фільм быў гатовы акурат перад гэтымі падзеямі, але пытанне Ўкраіны было і ёсць для ўсіх сумленных беларусаў першапачатковым.

Тым не менш, мы не мусім забывацца на тое, што рабілі і працягваем рабіць.
Мы не мусім забывацца, што ўсе мы – актыўныя, годныя і сумленныя людзі – аддаем частку свайго жыцця і сваёй душы на справу, якая патрэбна нашай Беларусі.
Мы ўпэўнены, што Беларусь будзе Вольнай!

Добрага ўсім прагляду, даражэнькія сябры!
Каманда суарганізатараў удзячная, что вы ёсць!
Мы – ёсць, мы – разам! І нас не спыніць!

Жыве Беларусь і неверагодныя беларусы і беларускі!

БЕЛАРУСЫ ВАРШАВЫ працягваюць змагацца з рэжымам Лукашэнкі, рэж. Вольга Воранава, Польшча. 2022 г.

Рэпартаж з цыклу “Без рэтушы” пра людзей, якія жывуць у Варшаве і ладзяць акцыі салідарнасці. https://belsat.eu/?p=2060133

Не зважаючы на тое, што шмат каму давялося з’ехаць, беларусы працягваюць змагацца з рэжымам Лукашэнкі за мяжою. Актывісты сваю справу…