Будзьце ўважлівыя — стварылі фэйкавы бот «Вясны» Праваабаронцы выявілі, што

Маліновка і суседзі

Будзьце ўважлівыя — стварылі фэйкавы бот «Вясны»

Праваабаронцы выявілі, што быў створаны фэйкавы бот «Вясны», які нібыта звязаны з выбарамі — аднак, мы не збіраем інфармацыю пра выбарчыя парушэнні праз асобны Telegram-бот. Паведаміць аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму ці праз нашыя афіцыйныя кантакты.

Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»:

Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў: @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда: @zvarot96 | [email protected]

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе: @ViasnaDOC | [email protected]

Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected]

Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.