Глядзіце, якая чарга ўтварылася ў «Галіяфы», чыю працу «часова прыпыніў» МінінфармУчора стала вядома…

Глядзіце, якая чарга ўтварылася ў «Галіяфы», чыю працу «часова прыпыніў» Мінінфарм

Учора стала вядома, што дзейнасць выдавецтва прыпыняецца на тры месяцы з 18 красавіка. Выдавецтва «Галіяфы» аб’явіла распродаж. «У нас застаюцца 3 дні, калі нам дазволена гандляваць. На ўсе нашы выданні робім 20% зніжкі. Прыходзьце да нас у кнігарню «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37). Будзем рады вашай падтрымцы. Праз тры дні праца кнігарні будзе цалкам спыненая», — напісалі «Галіяфы» ў сацыяльных сетках. Людзі адгукнуліся.