Выкажыце вашае меркаванне напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі 8-9 жніўня 2022
Сёння нацыя беларусаў перажывае цяжкі палітычны, эканамічны і гуманітарны крызіс. Але ёсць тое, што нас аб’ядноўвае, і гэта наша агульная будучыня ў дэмакратычнай Беларусі. Як яе наблізіць і якія намаганні дапамогуць гэта зрабіць? Што мы робім не так? Што трэба ўмацаваць, а што – змяніць у нашай супольнай працы?
Напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі Офіс Святланы Ціханоўскай адкрывае збор меркаванняў і прапануе выказацца шчыра і падрабязна кожнаму, хто не зможа прысутнічаць і выказацца на Канферэнцыі. Адкажыце на тры простыя пытанні і дапамажыце дэмакратычным сілам атрымаць вашае меркаванне, крытыку і прапановы.
Пытанні тут: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf8QhKYXtEhmTUC-UjZYHlpZHuHchYAPeIksCdQ1ypZCd6i6A/viewform