YouTube дадаў беларускамоўны дзіцячы канал Бэйбус у аплікацыю Youtube Kids
«Днямі мой 4-гадовы сын глядзеў Youtube Kids. І я выпадкова заўважыў наш кантэнт. Так нечакана і незаўважна мы трапілі туды менш, чым праз год, і вельмі ўсцешаныя з гэтай нагоды!» — распавёў Яўген Шапчыц, прадзюсар «Бэйбуса».
Паводле @by_culture, трапіць у Youtube Kids даволі складана, запыты разглядаюцца вельмі доўга ды з вялікай верагоднасцю адмовы.
Істотна падкрэсліць, што раней праз пошук мультфільмаў і казак на беларускай мове, алгарытмы YouTube выдавалі рускамоўны кантэнт, але цяпер сітуацыя мяняецца. Да таго ж агульны трафік на канал Бэйбус цяпер падвысіцца на 15-20%.
Ну і галоўнае, на канале Бэйбус ужо вельмі шмат цікавага кантэнту, да прыкладу: Мультверш «Аладкі з мёдам», відэакоміксы «Асцярожна: дзеці!» ды казкі з Маляванычам.