Стаміліся, праўда? Холад яшчэ гэты, дрэнныя навіны, хочацца загарнуцца ў коўдру і не бачыць свет дал…

Стаміліся, праўда? Холад яшчэ гэты, дрэнныя навіны, хочацца загарнуцца ў коўдру і не бачыць свет далей экрана з серыялам?

Для таго, каб асабліва ўзмоцнена пачаць змагацца з сумам і восеньскай дэпрэсухай, сёння зрабілі для вас двайны #рецептотнемощности.

Варыянт першы (для тых, хто гатовы адсыпаць чаканных манет на добрыя справы):

Ці ведалі вы пра ініцыятыву Partyzanka, якая дапамагае бежанцам у Польшчы? Яны 24/7 вырашаюць пытанні ад легалізацыі да інтэграцыі ў новае грамадства і моўных курсаў. І цяпер ім самім спатрэбілася дапамога, каб падтрымліваць гарачую лінію «Ідзі на мой голас».

Дапамагчы праекту прасцей простага:
1. Адкрываем збор на BYSOL.
2. Ўводзім суму даната (не саромейцеся таго, што не зможаце адправіць на дапамогу ўсе грошы свету, нават пяць еўра — ужо класны ўклад)
3. Выбіраем спосаб плацяжу і, уласна, плацім.
4. Вы малайчына, так трымаць!

Варыянт другі (для тых, хто не можа ахвяраваць грошы, але можа падарыць свой час і голас для прасоўваня беларускай мовы).

Як наконт паўдзельнічаць у стварэнні галасавога памочніка (тыпу Алексы і Siri) на беларускай, а заадно далучыцца да святкавання 140-годдзя Янкі Купалы? Што для гэтага трэба зрабіць?

1. Выбраць любімы твор Янкі Купалы.
2. Адкрыць сайт donar.by і запісаць, як вы чытаеце верш.
3. (Заданне з зорачкай) паслухаць, як чытаюць іншыя, і дапамагчы ў праверцы аўдыёзапісаў.
4. Гатова! Вы цудоўныя, і рэдакцыя КУКУ пералічыла асабіста вам плюс у карму.

Неабавязкова выбіраць таблетку як у «Матрыцы», можна выканаць адразу абодва або прагуляцца па тэгу #рецептотнемощности і знайсці нешта сваё.