Беларускамоўны стыкерпак “Дзякуй!”
Валанцёры Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавалі беларускамоўны стыкерпак для Telegram з вельмі адметным і прывабным візуалам.
За апошні час паўстала асабліва шмат ініцыятываў і карысных праектаў, якія намагаюцца зрабіць Беларусь лепшай, а самі беларусы падтрымліваюць і дапамагаюць адзін аднаму. Мы бачым, як кожны дзень актыўныя беларусы робяць столькі ўсяго файнага, што кожны дзень, а не толькі з нагоды якой-небудзь гадавіны або ўрчыстасці, хочацца быць удзячнымі ды казаць адзін аднаму “Дзякуй!”.
Менавіта з гэтай нагоды быў створаны стылёвы і пазітыўны стыкерпак, які можна ўсталяваць сабе на Telegram. Карыстайцеся, дзяліцеся з сябрамі, ды кажыце “Дзякуй!”.