Праект Sojka разбурае міфы пра беларускую мову
Беларуская па кроках становіцца ўсё больш папулярнай мовай сярод беларусак ды беларусаў (так, мы знаходзімся тут). Таму і спрэчак вакол яе таксама ўсё больш. Існуюць пэўныя тэзы-міфы, якія рэгулярна паўтараюцца. Ну напрыклад:
— калі беларускую зноўку зробяць адзінай дзяржаўнай мовай, то пачнуць звальняць усіх нязгодных;
— калі і размаўляць па-беларуску, то трэба прыгожа, а не на трасянцы;
— беларуская мова падобная да рускай — толькі з польскімі ды ўкраінскімі словамі;
— і гэтак далей.
Каманда Sojka зрабіла дапаможнік, з якім вы будзеце каралевай ці каралём усіх моўных спрэчак пра беларускую. Больш падрабязных адказаў на міфы — на сайце праекта: https://birdtalk.sojka.io/
Дарэчы, калі вы таксама пашыраеце беларускамоўную прастору вакол сябе — распавядзіце пра гэта ў сацсетках пад тэгам #маямова, як гэта зрабілі ўжо дзесяткі беларусак ды беларусаў.
@honestpeople_by @flysojkafly
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество