Яшчэ 13 чалавек — на волі разам з Сяргеем Ціханоўскім!
Мы вельмі рады, што разам з Сяргеем на свабоду выйшлі яшчэ 13 чалавек. І хоць пакуль агучаны не ўсе імёны, мы дакладна ведаем пра вызваленне:
Наталлі Дулінай,
Ігара Карнея,
Галіны Краснянскай,
Акіхіры Гаеўскага-Ханады,
Кірыла Балахонава,
Сяргея Шэлега,
Ежы Жывалеўскага,
Алана Роі.
Дарагія, мы шчыра радуемся за кожнага з вас. Мы на ўласным досведзе ведаем, як цяжка вытрымаць усё, што вам давялося перажыць. Жадаем хутчэйшага аднаўлення сіл, здароўя і душэўнага спакою.
Вы — не самотныя. Мы з вамі. І будзем шчаслівыя сустрэцца, абняць, паразмаўляць.
Няхай гэты дзень стане крокам да поўнай свабоды — для ўсіх.