Вітаем, даражэнькія!Мы – ініцыятыва BelRead – займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую…

Вітаем, даражэнькія!
Мы – ініцыятыва BelRead – займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову і робім гэта для нашай будучыні

Навошта гэта патрэбна?
Таму што шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры не заўсёды просты. Мы перакладаем вашыя любімыя кнігі і рэгулярна дзелімся часткамі з іх на нашым Patreon, каб вы маглі ацаніць і атрымаць асалоду ад чытання!

Як гэта працуе?
Вы самі абіраеце, якія кнігі мы будзем перакладаць! Проста прапануйце любімыя кнігі і галасуйце за самыя папулярныя – вашае меркаванне можа стаць вырашальным. Гэта вельмі крута, калі чытачы могуць уплываць на выбар!

Як падтрымаць наш праект?
Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падтрымаць нас фінансава на Patreon. Гэта дапаможа нам аплачваць працу перакладчыкаў і выданне новых кніг. Падпішыцеся на нашы каналы ў Youtube і TikTok. Facebook і Instagram таксама чакаюць вас. Вы можаце забусціць супольнасць у Тэлеграм – любая ваша падтрымка важная!

Сачыце за намі ў сацсетках — мы дзелімся цікавымі навінамі, даследуем і папулярызуем беларускую мову, расказваем пра беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, публікуем абнаўленні аб праекце.

Давайце разам развіваць нашу культуру і мову! Далучайцеся да нас і падтрымайце важную справу!

Бел.Read

Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon